удэге́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да удэгейцаў, які належыць, уласцівы ім. Удэгейская мова.
удэге́йцы, ‑аў; адз. удэгеец, ‑гейца, м.; удэгейка, ‑і, ДМ ‑гейцы; мн. удэгейкі, ‑геек; ж.
Народнасць, якая жыве на тэрыторыі Прыморскага і Хабараўскага краёў РСФСР.
уе́длівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць уедлівага. Часам Іван Васільевіч прыкмячаў залішнюю ўедлівасць і бязлітаснасць у .. расказах [Віталіі]. Шамякін.
уе́длівы, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны глыбока пранікаць, упівацца ў што‑н.; едкі. Уедлівы пах. □ Дробны ўедлівы пыл залазіць у горла і нос, і няма ад яго збавення. Асіпенка. Полымя пачало скакаць ад куста к кусту, хапаць .. сухія, зляжалыя галінкі, буралом, і неўзабаве ўсё навокал завалакло горкім, уедлівым дымам. Сачанка. Спазнаць мне хочацца І важкасць цэглы І як шурпаціць пальцы ўедлівы раствор. Арочка. // Пільны, напружаны, пранізлівы (пра позірк, вочы). Фактычна спрачаліся двое: Халіма і яшчэ адзін заўсёды дагэтуль ціхі, нявідны хлопец .. з поглядам глыбокім, уедлівым, якім ён нібы стараўся працяць усё, што трапляла на вочы. Зарэцкі. // Пранізлівы, рэзкі (пра гукі, голас і пад.). Хутка, імкліва расце ўедлівы свіст. Мележ. І ў духмянай начной цішыні, відаць, далёка чуліся ўсхлёсты пугі і ўедлівае хрыплівае выгукванне. Пестрак. // перан. Які запамінаецца надоўга. Вельмі ўедлівымі і даўкімі былі ўражанні апошніх дзён, каб іх можна было лёгка забыць. Мележ.
2. Які ўзнікае, умешваецца ва ўсе дробязі, прыдзірлівы. Уедлівы характар. □ З Тамарай стаў праседжваць вечары над кнігамі і бацька,.. учэпісты, уедлівы. Ермаловіч.
3. Разм. З’едлівы. Уедлівы жарт. □ Гаварыў [Мікульскі] ціха, павольна, але злосна, падбіраючы самыя пякучыя, уедлівыя словы. Марціновіч. — А што я нарабіў? — Быццам і не ведаеш? — з уедлівай іроніяй спытаў Мятлюг. Сабаленка.
4. Які вельмі надакучыў; надаедны. На дварэ вісела кіслая пахмурнасць, дзьмуў вецер — сеяў уедлівы дождж. Кудравец.
уе́жна, безас. у знач. вык.
Дастаткова, багата ежы. Мядзведзю на сонцы ўлежна, Уежна каля раёў. Барадулін. Хоць не ўежна, дык улежна. Прыказка.
уе́зд, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. уехаць (у 1 знач.).
2. ‑а. Месца, праз якое ўязджаюць куды‑н. «А можна ж бліжэй праехаць, — падумаў Каваль, узрадаваны здагадкай. — Напрасткі! Распачаць катлаван і пракласці трасу. Там — уезд, тут — выезд». Савіцкі. Пры ўездзе ў вёску на высокай маляўнічай арцы віселі лозунгі. Гаўрылкін.
уе́зджаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад уездзіць.
2. у знач. прым. Утрамбаваны, убіты яздой, гладкі, ад доўгай язды. Уезджаны снег. Уезджаная дарога. □ Андрэй ступаў зморана, цяжка. Ногі шукалі дарогі, узбіваліся на ўезджаны грунт, гублялі яго. Пташнікаў.
уе́зджвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да уездзіцца.
2. Зал. да уезджваць.
уе́зджваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уездзіць (у 1 знач.).