Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

уду́мны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і удумлівы (у 1 знач.). Удумныя адносіны Купалы да фальклору .. пачыналіся якраз з пераасэнсавання народна-песенных сюжэтаў і матываў. Лойка. / у паэт. ужыв. З Масквы, з Крамля хадою ўдумнай, Усенароднай, чалавечай, Праз поле, поплавы, буруны Ідзе, таварышы, камуна На свеце шчасце ўвекавечыць! Купала.

уду́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад удушыць.

уду́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. удушваць — удушыць.

уду́швацца, ‑аецца; незак.

Зал. да удушваць.

уду́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да удушыць.

уду́шлівасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і стан удушлівага.

2. Частае, цяжкае дыханне; удушша.

уду́шлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які выклікае ўдушша. Удушлівыя газы. // Які спірае дыханне, робіць яго цяжкім. Удушлівае паветра. □ Ахуталі ўсе бастыёны Агонь і ўдушлівы дым. Бачыла. Па густым і ўдушлівым паху канапель Багдан адчуў, што падыходзіць да Гугелевага агарода. Кулакоўскі. // перан. Які гняце, прыгнятае. Час, калі Мікалай Шчакаціхін пераступіў парог Маскоўскага універсітэта, быў навальнічна ўдушлівы. Ліс.

2. Такі, як пры ўдушшы. Усю зіму ледзь не ўсе палітвязні мелі хранічную прастуду і ўдушлівы кашаль. Машара.

уду́шша, ‑а, н.

Стан, пры якім спіраецца дыханне ў грудзях, не хапае паветра для дыхання. Валока аж захліпаўся ад удушша, грудзі разрываліся. Быкаў. [Тышкевіч] зачапіўся нагой за пянёк, задыхнуўся, упаў на зямлю, паміраючы ад удушша. Асіпенка.

удушы́цца, удушуся, удушышся, удушыцца; зак.

Разм.

1. Павесіцца. — Ну, страляй у мяне, каб ты ўдушыўся, а сяла не чапай, — крычала .. жанчына. Лобан.

2. Памерці ад чаго‑н. засеўшага ў горле.

удушы́ць, удушу, удушыш, удушыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Павесіць каго‑н. [Мікіта:] — Ён яе [Марылю] у магілу загнаў... Удушыць яго мала за гэта! Брыль.

2. Сціснуўшы горла, спыніць дыханне; задушыць. // перан. Не даць развіцца чаму‑н., спыніць рознымі мерамі развіццё чаго‑н. Фашызм імкнецца ўдушыць рэвалюцыйнадэмакратычны рух народаў.