разгаласі́цца, ‑лашуся, ‑лосішся, ‑лосіцца; зак.
Пачаць моцна і доўга галасіць. Толькі зрэдку між крыжамі разгалосіцца ўдава. Колас.
разгалёкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Раскрычацца, звычайна завучы каго‑н. — Пеця! Петрык! Пятро! І дзе ён дзеўся? От шалапут! — Ну чаго ты разгалёкаўся? Тут я. Скрыпка.
разга́ліна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і развіліна. [Яфрэйтар] бачыў каменне, нейкія разгаліны з дрэва, якісьці кавалак жалеза. Лынькоў. На разгаліне дарог .. генерал-палкоўнік спыніў машыну, развітаўся з шафёрам і пайшоў далей пешшу. Мележ.
разгалінава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгаліноўваць — разгалінаваць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. разгаліноўвацца — разгалінавацца. // Месца, дзе што‑н. разгаліноўваецца ў розныя бакі. На разгалікаванні дарог.. [Пеця] павярнуў на бальшак, які вёў да вёскі, і прыбавіў кроку. Сіняўскі.
2. Частка ствала, сцябла, дзе разыходзяцца ў розныя бакі галіны, парасткі. // Пра тое, што нагадвае частку ствала з галінамі. Гледзячы на густое разгалінаванне рэк і рачулак, нельга было не здзівіцца той мудрасці, з якой прырода паклапацілася аб гэтым краі. Данілевіч.
3. Адгалінаванне, галіна чаго‑н. (якой‑н. установы, арганізацыі і пад.).
разгалінава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разгалінаваць.
2. у знач. прым. Які мае многа галін, разгалінаванняў. І калі б ні падышоў да гэтай разгалінаванай яблыні, успамінаецца першы дзень вайны. Мыслівец.
3. у знач. прым. Які мае разгалінаванні, які складаецца з вялікай колькасці аддзелаў, аддзяленняў, размешчаных у розных месцах (пра ўстановы, арганізацыі і пад.).
разгалінава́цца, ‑нуецца; зак.
1. Даць галіны (пра расліны). Старая хвоя разгалінавалася ў два бакі, тоўстыя лапы вычварна выгнуліся. Лужанін.
2. перан. Раздзяліцца на некалькі частак, ліній, напрамкаў, якія ідуць з аднаго пункта ў розныя бакі.
разгалінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
1. Раздзяліць на некалькі частак, ліній, напрамкаў, якія ідуць ад аднаго пункта ў розныя бакі. Разгалінаваць чыгуначны пуць.
2. перан. Раздзяліць на часткі, аддзелы (установы, арганізацыі і пад.).
разгаліне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. разгаліціцца.
2. Тое, што і разгалінаванне (у 2, 3 знач.).
разгалі́ніцца, ‑ніцца; зак.
Пайсці ў галіны, даць вялікае голле (пра дрэвы). — А перасадзіце .. [ліпу] на сонца, дык убачыце, як хутка разгалініцца. Асіпенка. Сад ужо шмат выгнаў угару, разгалініўся. Марціновіч.
разгаліно́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разгалінавацца.
2. Зал. да разгаліноўваць.