тэаго́нія, ‑і, ж.
Міфы аб паходжанні і радаслоўнай багоў.
[Грэч. theos — бог і goneia — нараджэнне.]
тэадалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.
Геадэзічны інструмент, які выкарыстоўваецца для вымярэння на мясцовасці гарызантальных і вертыкальных вуглоў. Перастаўляючы тэадаліт з месца на месца, .. [Васіль], як фатограф, нагінаўся над сваім апаратам, глядзеў у манакуляр, нешта запісваў у свой блакнот. Дуброўскі. Дзялілі на дваіх Салдацкі хлеб, З тэадалітам і сталёвай лентай Вымерваючы казахстанскі стэп. Аўрамчык. / у вобразным ужыв. Першую сцежку прасеклі, І па імшарах пакрочыў З намі, як чапля балотная, Тэадаліт. Танк.
[Грэч. theaomai — разглядаю і dilochos — доўгі.]
тэадалі́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэадаліта; які робіцца пры дапамозе тэадаліта. Тэадалітная здымка.
тэадалі́тчык, ‑а, м.
Той, хто працуе з тэадалітам. — Маўчаць тэадалітчыкі, — сказаў Лёня. — Здаецца, не крывім лініі. Гроднеў.
тэакраты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэакратыі, з’яўляецца тэакратыяй. Тэакратычная манархія.
тэакра́тыя, ‑і, ж.
Форма кіравання, пры якой палітычная ўлада належыць духавенству.
[Грэч. theos — бог і krátos — сіла, улада.]
тэалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэалогіі, звязаны з вывучэннем тэалогіі. Яго [Сматрыцкага] глыбока аргументаванае мысленне не ўкладвалася ў вузкае рэчышча тэалагічных догмаў, і свае тэарэтычныя довады, накіраваныя супраць незаконнай, злачыннай дзейнасці каталіцка-уніяцкіх ідэолагаў, ён чэрпаў з сусветнай літаратурнай скарбніцы і звычаёвага народнага права. «Полымя».
тэало́гія, ‑і, ж.
Тое, што і багаслоўе. Прафесар тэалогіі быў Томас Мюнцэр, рэлігійная філасофія якога набліжалася да атэізму. Алексютовіч.
[Ад грэч. theos — бог і logos — вучэнне.]
тэарэ́ма, ‑ы, ж.
Матэматычнае палажэнне, правільнасць якога ўстанаўліваецца доказам. Тэарэма Піфагора. □ Так здарылася, што якраз назаўтра настаўнік матэматыкі, Ілья Мікалаевіч, выклікаў Аліка да дошкі даказаць адну нейкую даволі складаную тэарэму. Краўчанка. [Баўтрукоў:] — Я думаю, што ўсе, хто тут ёсць, хоць трохі, але ведаюць з геаметрыі спосаб доказу тэарэм, які завецца спосабам ад адваротнага. Савіцкі.
[Грэч. theōrēma.]
тэарэтызава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. тэарэтызаваць.