Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

трэ́ба 1, у знач. вык.

1. з інф. Неабходна, абавязкова патрэбна. Трэба вячэраць. □ Марылін пасаг, праўда, прадалі з яе згоды і купілі столькі ж зямлі бліжэй. А таму цяпер трэба баяцца, што Мікіта адсудзіць яго. Брыль. [Пніцкі:] — З братам я даўно ўжо не бачыўся. Трэба напісаць яму. Чорны. [Васіль Раманавіч:] — Рызыкаваць трэба разумна, калі ёсць сэнс. Новікаў. Трэба растапіць абавязкова Мёртвы лёд халоднае вайны. Смагаровіч.

2. каго-што і з інф. Патрабуецца, патрэбна. Для гэтага трэба яшчэ шмат матэрыялу. Трэба звярнуцца за дапамогай. Не трэба было так рабіць. □ [Валодзька:] — Не, дзеду, не трэба парома. Ляжы сабе, куры. Брыль. [Урач:] — Трэба хіба насілкі ці што... Мележ. [Жанчына:] — Вам жа кватэра трэба? Даніленка.

3. безас. каму. Пажадана. — Што вам тут трэба? — раптам спытала жанчына з падкрэсленай зычнасцю і патрабаванням. Кулакоўскі. — Што табе трэба? — крычыць лёкай. Якімовіч.

4. Разм. Належаць. Колькі з мяне трэба? □ Два разы на месяц У яго ёсць праца: Атрымаць, што трэба, Потым распісацца. Крапіва.

•••

Гэта ж трэба! — вокліч, які выражае здзіўленне. [Манька:] — Ай-я-яй! Гэта ж трэба!.. А Волька аб’ездчыкава? Ракітны.

Далёка хадзіць не трэба за чым — лёгка прывесці прыклад, факт, доказ для пацвярджэння чаго‑н.

Дзе трэба, дзе не трэба — недарэчы, не да месца.

Лепш (і) не трэба гл. лепш.

Так і трэба каму гл. так.

Трэба думаць — напэўна, мабыць, хутчэй за ўсё.

Трэба сказаць (у знач. пабочн.) — служыць для ўказання на магчымасць, дапушчальяасць якога‑н. азначэння, удакладнення.

Трэба (патрэбны) як сабаку пятая нага — зусім, ані (не трэба, не патрэбны хто‑, што‑н. каму‑н.).

Што трэба (у знач. вык.) — а) вельмі добры (пра каго‑, што-н). Мужык што трэба — свойскі, моцны. Паможа кожнаму ў бядзе. Панчанка; б) вельмі добра, як належыць, як мае быць. [Цытрыкаў:] — Гектараў 15 будзе. — Не менш, — адказаў Музыкін. — Трактар працуе што трэба. «Звязда».

Што трэба, то трэба — абавязкова, неабходна. [Анупрэй:] — Так-то яно так. Што трэба, то трэба, і казаў і кажу, але не ёй жа першай па ражон лезці. Машара.

Як трэба — у адпаведнасці з нормамі, правіламі, існуючым палажэннем.

трэ́ба 2, ‑ы, ж.

1. Даўней — ахвярапрынашэнне. Бывала, перад калядамі збірае [Дарашкевіч] з парафіян трэбу... Чарнышэвіч.

2. Рэлігійны абрад (хрысціны, вянчанне, паніхіда і пад.), які выконваецца свяшчэннікам па просьбе веруючых.

трэ́бнік, ‑а, м.

Кніга, у якой сабраны малітвы для адпраўлення трэб ​2. Трэбнік — папоўскі хлебнік. Прыказка.

трэд-юніён, ‑а, м.

Назва канфесіянальных саюзаў у Вялікабрытаніі і ў іншых англамоўных краінах.

[Англ. trade — рамяство, прафесія і union — аб’яднанне.]

трэд-юніяні́зм, ‑у, м.

Апартуністычная плынь у рабочым руху, якая абмяжоўваю свае задачы барацьбой за ажыццяўленне эканамічных патрабаванняў рабочых, не закранаючы асноў капіталізму.

[Англ. trade-union.]

трэд-юніяні́ст, ‑а, ДМ ‑сце. м.

Прыхільнік трэд-юніянізму.

трэ́йлер, ‑а, м.

Прычэп для перавозкі цяжкіх грузаў.

[Англ. trailer.]

трэк, ‑а, м.

Спецыяльнае збудаванне для трэніровак і гоначных спаборніцтваў на вела- і мотаспорту. Веласіпедны трэк.

[Англ. track.]

трэкаві́к, ‑а, м.

Спартсмен, гоншчык на трэку.

трэ́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трэка. Трэкавыя гонкі.

трэль 1, ‑і, ж.

Пералівістае дрыжачае гучанне, якое ўтвараецца хуткім чаргаваннем двух суседніх тонаў. Нясмелае шчоўканне салаўя перайшло ў звонкую, пераліўчатую трэль. Стаховіч. — А ну, дай рог, — сказаў бацька. Прыклаў новы срэбны рог Алеся да вуснаў, апрабаваў, перабраўшы некалькі гукаў, і раптам, як падарыў халоднаму святлу празрыстую трэль. Караткевіч. // Пералівістыя гукі; частыя гукі. А Пракопаў нос вывеў такія грэлі, якіх не выводзіў яшчэ ні разу. Колас.

[Іт. trillo.]

трэль 2, ‑і, ж.

Спец. Спецыяльна пракладзеная дарога для тралёўкі драўніны.