Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

трыццаці...

Першая састаўная частка складаных слоў; абазначае: 1) які мае трыццаць адзінак таго, што паказана ў другой частцы, напрыклад: трыццацівугольны, трыццацігранны; 2) які складаецца з трыццаці адзінак або мерай у трыццаць якіх‑н. адзінак, напрыклад: трыццацігадовы, трыццаціпавярховы, трыццацітонны.

трыццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца трыццаць год. Трыццацігадовая дружба.

2. Узростам у трыццаць год. Піліп — трыццацігадовы мужчына, чорнабароды асілак — меў ужо ладную сям’ю: жонку і чацвёра дзяцей. Чарнышэвіч.

3. Які мае адносіны да трыццацігоддзя (у 2 знач.). Трыццацігадовы юбілей.

трыццаціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу ў трыццаць год. Мінулае трыццацігоддзе.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося трыццаць год таму назад. Адзначыць трыццацігоддзе працоўнай дзейнасці.

трыццацігра́дусны, ‑ая, ‑ае.

Тэмпературай, мацункам і пад. у трыццаць градусаў. Трыццаціградусны мароз. Трыццаціградуснае віно.

трыццацідзённы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца трыццаць дзён. Трыццацідзённы водпуск.

2. Узростам у трыццаць дзён. Трыццацідзённае цяля.

трыццаціметро́вы, ‑ая, ‑ае.

Мера ў трыццаць метраў. Трыццаціметровая вышыня.

трыццаціміну́тны, ‑ая, ‑ае.

Які прадаўжаецца трыццаць мінут.

трыццацірублёвы, ‑ая, ‑ае.

Цаной або вартасцю ў трыццаць рублёў. Трыццацірублёвая сукенка.

трыццацірублёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.

Разм. Грашовы знак вартасцю ў трыццаць рублёў, які выйшаў з ужытку.

трыццаціты́сячнік, ‑а, м.

Працаўнік горада, які добраахвотна паехаў у 1955–1957 гг. на гаспадарча-арганізатарскую работу ў вёску па закліку Камуністычнай партыі.