Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

трактарабудаўні́к, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне трактарабудавання.

трактарабудаўні́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трактарабудаўніцтва. Трактарабудаўнічы завод.

трактаразбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зборкі трактароў. Трактаразборачны цэх.

трактарарамо́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рамонту трактароў. Трактарарамонтны завод.

тра́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трактара, прызначаны для трактара. Трактарны рухавік. Трактарны генератар. // Які прыводзіцца ў рух пры дапамозе трактара. Трактарныя граблі. Трактарная сеялка. // Які выконваецца пры дапамозе трактара. Трактарныя работы. Трактарная сяўба. // Які мае адносіны да работы на трактары. Трактарная брыгада. // Прызначаны для вырабу трактароў. Трактарны завод.

•••

Трактарная калона гл. калона.

трактарызава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да трактарызаваць.

трактарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак. і зак., што.

Аснашчаць (аснасціць) трактарамі сельскую і іншыя галіны вытворчасці. Трактарызаваць калгасы.

трактарыза́цыя, ‑і, ж.

Укараненне трактароў, трактарнай цягі ў якую‑н. галіну народнай гаспадаркі. Трактарызацыя сельскай гаспадаркі.

трактары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Вадзіцель трактара. Камсамолец Янка працавіты, добры трактарыст. Журба.

трактары́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да трактарыст.