Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

торфабрыке́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да торфабрыкету, звязаны з вырабам торфабрыкету. Торфабрыкетны завод.

торфаздабыва́нне, ‑я, н.

Здабыванне торфу з тарфяніку.

торфаздабы́ча, ‑ы, ж.

Здабыча торфу.

торфалячэ́нне, ‑я, н.

Выкарыстанне тарфяных гразёй для лячэбных мэт.

торфанарыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

Нарыхтоўка торфу.

торфанарыхто́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да торфанарыхтоўкі. Торфанарыхтоўчы пункт.

торфаперагно́йны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з сумесі торфу і перагнойнай зямлі. Торфаперагнойныя гаршчочкі для расады.

торфапрадпрые́мства, ‑а, н.

Прадпрыемства, што здабывае торф.

торфараспрацо́ўкі, ‑цовак; адз. торфараепрацоўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.

Месца здабычы торфу; прадпрыемства па здабычы торфу. Механізацыя торфараспрацовак.

торфаўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для ўборкі торфу. Торфаўборачны агрэгат.