Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

то́рмаз, ‑а і ‑у; мн. тармазы, ‑оў; м.

1. ‑а. Прыстасаванне для запавольвання або спынення руху машыны, цягніка і пад. Ручны тормаз. Аўтаматычны тормаз. □ Машына, гучна скрыгануўшы тармазамі, спынілася. Ваданосаў. У машыне раптам закрычаў чалавек — нема, бы яго разануў хто. Заскрыпелі тармазы. Пташнікаў. // Пляцоўка чыгуначнага вагона, дзе знаходзіцца такое прыстасаванне. На тормазе нікога больш не было, і Сцёпка адчуваў сябе вольна. Колас.

2. ‑у. Тое, што і тармажэнне. Выхад адзін — кінуць машыну і выбрацца з горада пешшу. Тормаз. Машына спынілася. Пятніцкі. Вацік даў трактару тормаз, прарэзлівым лопатам аглушыў Харытона. Баранавых.

3. ‑у; перан. Тое, што з’яўляецца перашкодай у развіцці чаго‑н. Пераправа адыграла сваю ролю ў першыя месяцы будоўлі, а цяпер з яўляецца тормазам усяго ходу работ. Грахоўскі.

[Грэч. tormos — адтуліна, утулка.]

то́рмазны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тормаза (у 1 знач.). Тормазны рычаг. Тормазны кран. // З тормазам. Тормазнае кола. // Такі, дзе знаходзіцца тормаз або тормазнае прыстасаванне. Тормазная пляцоўка. Тормазныя тамбуры вагонаў.

2. Спец. Які мае адносіны да тармажэння (у 2 знач.). Тормазны працэс.

то́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Наезджаны, гладкі, роўны (пра дарогу, шлях). [Буйскі] шпарка ішоў па торнай дарозе на поўнач. Шамякін. Неўзабаве .. [Туравец і Шашура], выбраўшыся ўжо зноў на горны шлях, пад’ехалі да рэгуліровачнага паста. Мележ. Торная, выгладжаная палазамі санак, .. [дарога] зырка паблісквала перад вачамі, бура-рыжаватай істужкай бегла ў глыбіню лесу. М. Ткачоў.

2. перан. Адкрыты, даступны, шырокі (пра жыццёвы шлях). Свет расчынен вам [дзецям] прасторны, Зняты ўсе парогі, Каб пракласці шлях свой горны. Колас.

торп,

гл. тарпа.

торс, ‑а, м.

1. Тулава чалавека. [Валерый] трэніраваўся пад развесістымі крокамі дрэў, і яго загарэлы, мускулісты торс мільгаў на безавой дарожцы, што апаясвала садок. Стаховіч.

2. Скульптура тулава чалавека (без галавы і канечнасцей).

[Іт. torso.]

торт, ‑а, М ‑рце, м.

Кандытарскі выраб са здобнага цеста з крэмам, фруктамі і пад. Міндальны торт.

[Іт. torta.]

то́ртавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да торта. Тортавы крэм.

торф, ‑у, м.

Шчыльная маса, якая ўтварылася з рэшткаў перагніўшых балотных раслін (выкарыстоўваецца як паліва, угнаенне і для розных тэхнічных мэт).

[Ням. Torf.]

торфа... (а таксама тарфа...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «торф», «тарфяны», напрыклад: торфаздабыванне, торфабрыкет, торфаагрэгат.

торфабрыке́т, ‑у, М ‑кеце, м.

Спрасаваны ў выглядзе плітак, цаглін торф, які выкарыстоўваецца як паліва.