Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

тарта́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які заняты тартаннем.

тарта́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да тартальшчык.

тарта́н, ‑у, м.

Сінтэтычны матэрыял, якім пакрываюць бегавыя дарожкі, спартыўныя пляцоўкі.

тарта́нне, ‑я, н.

Спец. Устарэлы спосаб здабычы нафты з свідравіны пры дапамозе вялікага вядра з клапанам, падвешанага на стальным тросе.

[Ад азербайджанскага дартмаг — цягнуць, выцягваць.]

та́ртар, ‑а, м.

У старажытнагрэчаскай міфалогіі — падземнае царства мёртвых, куды Зеўс пасадзіў зрынутых ім тытанаў.

[Грэч. Tartaros.]

тарфава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. тарфаваць.

тарфава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад тарфаваць.

2. у знач. прым. Угноены торфам. Тарфаваная глеба дае добры ўраджай.

тарфава́цца, ‑фуецца; незак.

Зал. да тарфаваць.

тарфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак., што.

Угнойваць глебу торфам.

тарфагно́й, ‑ю, м.

Сумесь торфу і гною як угнаенне.