Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

танцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што і без дап.

1. Выконваць які‑н. танец; прымаць удзел у танцы (танцах). Танцаваць вальс. □ Пайшоў танцаваць і пан падлоўчы са сваёю жонкаю. Колас. У калгасным клубе грымела радыёла, моладзь танцавала. Ваданосаў. // Умець выконваць які‑н. танец (танцы). [Пятро:] — Але лепш за ўсіх танцавалі Максім наш і Ліда доктарава. Шамякін. // Выконваць якую‑н. партыю ў балоце. Танцаваць Анежку.

2. перан. Не стаяць на месцы, пераступаць з нагі на нагу; ісці, падскакваючы (пра коней). Чорны конь пад .. [Лук’янскім] танцаваў у лёгкай хадзе. Чорны. // Рухацца (пра розныя прадметы). Бачыць [Тараска], паплавок танцуе неяк надта дробненька. Узяўся за вудзільна, падсек. Юрэвіч.

•••

Танцаваць ад печкі — пачынаць з прывычнага, простага, паўтараючы ўсе дзеянні з самага пачатку.

Танцаваць пад чыю дудку — тое, што і скакаць пад чыю дудку (гл. скакаць).

танцза́ла, ‑ы, ж. і танцза́л, ‑а, м.

Зала (зал), дзе танцуюць.

танцкла́с, ‑а, м.

Уст. Школа танцаў; урок танцаў.

[Ням. Tanzklasse.]

танцма́йстар, ‑тра, м.

Уст.

1. Настаўнік танцаў.

2. Пастаноўшчык танцаў у тэатры або танцавальнай групе.

[Ням. Tanzmeister.]

танцо́р, ‑а, м.

1. Той, хто танцуе, умее танцаваць. Алесь Сянкевіч — першы кавалер і танцор на вёсцы. С. Александровіч. На вёсцы .. [Міхася] любілі: і танцор, і спявак. Брыль.

2. Уст. Артыст балета.

танцо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да танцор.

танцо́ўшчык, ‑а, м.

Тое, што і танцор.

танцо́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да танцоўшчык.

танцпляцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ‑цовак; ж.

Танцавальная пляцоўка.

танцу́лькі, ‑лек; адз. няма.

Разм. іран. Вечар з танцамі, вечарынка. Са здзіўляючай лёгкасцю Ірына магла спакойна круціцца цэлы вечар на танцульках, хоць заўтра трэба было ісці здаваць чарговы залік. Краўчанка.