Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

тавараабме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тавараабмену. Тавараабменная сувязь.

тавараве́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Тое, што і таваразнавец. — О, у вас густ! — усміхнуўся Грабар. — Я мог бы ўзяць вас тавараведам. Шамякін.

таваравытво́рца, ‑ы, м.

Той, хто заняты вытворчасцю тавараў.

таваразваро́т, ‑у, М ‑роце, м.

Тое, што і тавараабарот. Рознічны таваразварот. □ Інтарэсы народа, інтарэсы фінансавага плана патрабуюць далейшага пашырэння і паляпшэння савецкага таваразвароту. «Беларусь».

таваразна́вец, ‑наўца, м.

Спецыяліст у галіне таваразнаўства.

таваразна́ўства, ‑а, н.

Сукупнасць ведаў пра тавар як прадмет гандлю, пра яго ўласцівасці, гатункі і спажывецкае значэнне.

таваразна́ўца, ‑ы, м.

Тое, што і таваразнавец.

таваразна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да таваразнаўства, таваразнаўца. Таваразнаўчыя кадры.

тавараправо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да руху тавараў ад вытворцы да спажыўца. Тавараправодны апарат. Тавараправодная сетка.

тава́рнасць, ‑і, ж.

Спец.

1. Уласцівасць таварнага (у 2 знач.); адпаведная якасць, што робіць прадметы, прадукты, матэрыялы прыдатнымі для продажу. Таварнасць лесу.

2. Здольнасць вырабляць прадукцыю для продажу, на рынак.