сыхо́днасць, ‑і, ж.
Спец. Матэматычнае паняцце, якое азначае, што некаторая пераменная велічыня мае граніцу.
сыхо́дны, ‑ая, ‑ае.
Які паступова меншае, паніжаецца. У сыходным парадку. Сыходны націск.
•••
Сыходная інтанацыя гл. інтанацыя.
сы́ценькі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Памянш.-ласк. да сыты; дастаткова сыты. Па багата расквечаным поплаве снавалі сыценькія, нібы точаныя, цяляты. Брыль.
сыце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца сытым (у 2 знач.). Кабан добра еў, добра рос і сыцеў. Палтаран.
сыці́ць, сычу, сыціш, сыціць; незак., што.
Падсалоджваць ваду, квас мёдам і пад.; настойваць мёд на чым‑н.
сыць, ‑і, ж.
Сытасць. Вось паказалася .. хартовая галава: морда ў крыві, вочы заплылі хіжаю сыццю і ў зубах штось тырчыць... Гарэцкі. [Якаў:] — Гу... Не заўсёды ж і дрэнна жыць, бог дасць і лепш пажывём, у багацці, у сыці, а?.. Галавач.
•••
Да сыці — уволю, удосталь. Наесціся да сыці. Нацешыцца да сыці.
сыч, ‑а, м.
1. Начная і вячэрняя птушка з бурай афарбоўкай сямейства сапраўдных соў.
2. перан. Разм. Маўклівы, пануры чалавек. Сядзіць сыч сычом.
сы́чаны, ‑ая, ‑ае.
Падсалоджаны мёдам, настоены на мёдзе. [Георгій:] Дома нікога няма, але я сам ведаю, дзе стаіць мёд сычаны. Клімковіч.