а́там, ‑а,
Найдрабнейшая часцінка хімічнага элемента, якая захоўвае яго ўласцівасці і складаецца з ядра і электронаў.
[Ад грэч. atomos — непадзельны.]
а́там, ‑а,
Найдрабнейшая часцінка хімічнага элемента, якая захоўвае яго ўласцівасці і складаецца з ядра і электронаў.
[Ад грэч. atomos — непадзельны.]
атама́н, ‑а,
1. Выбарны начальнік дружыны.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі — назначаны або выбарны начальнік у казацкіх войсках і пасяленнях, які выконваў ваенныя, палітычныя і адміністрацыйныя функцыі.
3. Важак, завадатар (банды, групы, шайкі).
атама́ніха, ‑і,
атама́нка, ‑і,
Шырокая мяккая канапа з трыма здымнымі падушкамі замест спінкі і з валікамі па краях.
[Фр. ottomane з тур. Othman — Асман, уласнае імя.]
атама́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да атамана, належыць яму.
атама́нства, ‑а,
Пасада, званне атамана.
атамахо́д, ‑а,
Судна з атамным рухавіком.
атамі́зм, ‑у,
Тое, што і атамістыка.
атамі́стыка, ‑і,
Вучэнне пра будову матэрыі, згодна якому матэрыя складаецца з асобных, надзвычай малых часцінак — атамаў.
атамісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да атамістыкі.