Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

схі́мніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да схімніка, схімніцтва. Схімніцкае жыццё.

схі́мніцтва, ‑а, н.

Знаходжанне ў схіме.

схіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да схінуцца.

2. Зал. да схінаць.

схіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да схінуць.

схіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Схіліцца, нахіліцца; сагнуцца. Тут краскі ранняю вясною Схінуцца ветла над табой. Прануза. Хацелася думаць, што ўсё гэта сон І варта толькі прачнуцца — Бароў беларускіх заные звон, Сівымі матулямі ніцыя вербы схінуцца. Барадулін.

2. Адхіліцца, адысці ўбок. Мы мужна і шчыра стаім ля стырна. І хто калі з шляху схінецца на момант, Узнімі яго песняй, каб сэрца ў агні не ведала, дружа, ні болю, ні стомы і дужым і моцным дайшло ў камунізм. Маракоў.

3. Абл. Схавацца за чым‑н.; знікнуць з поля зроку. Двое танкістаў аселі на брук тут жа каля гусеніц, скошаныя кулямі. А двое тых, што выскачылі першымі, паспелі перабегчы вуліцу і схінуцца за дамы... Беразняк. Толькі куды схінуўся звер? — не выходзіла ў .. [Андрэя] з галавы. Трэба слухаць, дзе ён ачуецца. Пташнікаў.

схіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

1. Схіліць, нахіліць; сагнуць. Схінуць галаву на грудзі.

2. Абл. Схаваць куды‑н., каб хто‑н. не ўбачыў, не знайшоў. У Ваўкаўні, калі нямецкая «рама» над вёскай лётала, у зямлі поркаўся [Боганчык]. Схоў рабіў, каб багацце схінуць... Пташнікаў.

схісну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Злёгку хіснуцца; трохі зрушыцца, скрануцца з месца. Цішыня. Не схіснуцца яліны. Колас. Цень схіснуўся, і ў дзвярах паказалася бабка Югася. С. Александровіч.

схісну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Трохі хіснуць; зрушыць, скрануць з месца. Мне толькі ціха падысці Да той затокі ў трысці, Празрыстай гладзі не схіснуць, У люстра чыстае зірнуць, Зірнуць, як некалі вясной. Вітка.

схітрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Тое, што і схітрыць. Яня трохі схітравала — рукі памыла, а твар не, адно вочы мокрымі пальцамі працерла, і хутчэй за стол. Місько.

схітра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да схітрыцца.