фотарэпраду́кцыя, ‑і,
Узноўлены фатаграфічным спосабам відарыс плоскаснага арыгінала: малюнка, чарцяжа і пад.
фотарэпраду́кцыя, ‑і,
Узноўлены фатаграфічным спосабам відарыс плоскаснага арыгінала: малюнка, чарцяжа і пад.
фотасі́нтэз, ‑у,
Працэс утварэння зялёнымі раслінамі арганічнага рэчыва з вуглякіслага газу і вады пры дапамозе светлавой энергіі, якая паглынаецца хларафілам.
[Ад грэч. phos, phōtós — святло і synthesis — спалучэнне.]
фотасінтэты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фотасінтэзу, звязаны з ім.
фотаскульпту́ра, ‑ы,
Скульптура, выкананая паводле фатаграфічных здымкаў, якія паказваюць прадмет з розных бакоў.
фотаста́т, ‑а,
[Ад грэч. phos, phōtós — святло і statos — нерухомы.]
фотасфе́ра, ‑ы,
У астраноміі — ніжні слой сонечнай атмасферы, які ўтварае бачную паверхню Сонца.
[Ад грэч. phos, phōtós — святло і sphaira — шар.]
фотата́ксіс, ‑у,
[Ад грэч. phos, phōtós — святло і táxis — размяшчэнне.]
фотатапагра́фія, ‑і,
Спосаб стварэння тапаграфічных карт на аснове апрацоўкі фотаздымкаў мясцовасці.
фотато́к, ‑у,
Электрычны ток, які ўзнікае ў фотаэлеменце пры ўздзеянні святла.
фотатрапі́зм, ‑у,
Змена напрамку росту органаў раслін у адносінах да святла, якое падае з аднаго боку.
[Ад грэч. phos, phōtós — святло і trópos — паварот.]