Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

стафа́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стафажу, з’яўляецца стафажам.

стафілако́к, ‑а, м.

Род хваробатворных бактэрый, якія пры размнажэнні ўтвараюць аб’яднанні шарападобных клетак накшталт вінаградных тронак.

[Ад грэч. staphylē — гронка і kokkos — зерне.]

стафілако́кавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стафілакока, выклікаецца стафілакокам. Стафілакокавая інфекцыя.

стаха́навец, ‑наўца, м.

Рабочы — наватар вытворчасці, які дабіўся высокай прадукцыйнасці працы (назва, пашыраная ў СССР у 30–40 гг.). // Перадавы працаўнік. Ніканор — адзін з лепшых стаханаўцаў у калгасе. Бядуля.

[Ад уласн. імя.]

стаха́наўка, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.

Жан. да стаханавец.

стаха́наўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стаханаўца, звязаны з масавым рухам стаханаўцаў. Стаханаўскі рух.

стаці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разменная манета Балгарыі, роўная 1/100 лёва.

ста́цкі, ‑ая, ‑ае.

У дарэвалюцыйнай Расіі — у складзе пазваў некаторых грамадзянскіх чыноў. Стацкі генерал. Стацкі саветнік.

ста́цца, станецца; зак.

Адбыцца, здарыцца. І тут сталася нечаканае. Без папярэдняга стуку адчыніліся дзверы з сяней, і каля парога з’явіўся сам пан кіраўнік. Брыль. / у безас. ужыв. Вось-вось, думаем, пачнецца бура... Гэтак і сталася. Чарот. // Разм. Зрабіцца, стаць. Ён успомніў Сымона Тургая і запавет Галубовіча. Гэты запавет і стаўся асноваю жыцця і дзейнасці Андрэя Лабановіча ў далейшым вандраванні па новых дарогах. Колас. Памочнік рамшчыка мог стацца начальнікам адказнейшага цэха і раскрыць ва ўсёй шырыні свой арганізатарскі талент. Таўлай.

стацця́, ‑і, ж.

У дарэвалюцыйнай Расіі — разрад, ступень у падзеле саслоўяў, званняў і пад. // Ступень звання старшыны або матроса на флоце. Матрос першай стацці.