філаксе́ра, ‑ы,
Насякомае падатрада тлей, якое паразітуе на раслінах.
[Ад грэч. phyllon — ліст і xeros — сухі.]
філаксе́ра, ‑ы,
Насякомае падатрада тлей, якое паразітуе на раслінах.
[Ад грэч. phyllon — ліст і xeros — сухі.]
філалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да філалогіі, звязаны з філалогіяй.
філало́гія, ‑і,
Сукупнасць навук, якія вывучаюць літаратуру і мову.
[Ад грэч. philéō — люблю і logos — вучэнне.]
філама́т, ‑а,
Член тайнага студэнцкага таварыства Віленскага універсітэта, якое існавала ў 1817–1823 гг. і аб’ядноўвала моладзь з Беларусі, Літвы і Польшчы.
[Ад грэч. philomáthēs — аматар ведаў.]
філантрапі́зм, ‑у,
Занятак філантропіяй.
філантрапі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да філантропіі, філантропа.
філантро́п, ‑а,
Той, хто займаецца філантропіяй; дабрачынец.
філантро́пія, ‑і,
Дапамога бедным, заступніцтва за бедных; дабрачыннасць.
[Грэч. philanthrōpia.]
філантро́пка, ‑і,
філармані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да філармоніі; звязаны з дзейнасцю філармоніі.