спяко́та, ‑ы, ДМ ‑коце, ж.
Разм. Высокая тэмпература паветра, нагрэтага сонцам; спёка, гарачыня. Паглядзі з гары, дзе ў поўдзень ясны ад спякоты млеюць саснякі. Вялюгін. Тут не зацішша Лясных палян. Спякатай дыша Пракатны стан. Пысін. Аціхла дзённая спякота. Павіс над клёнам маладзік, Неразгаданаю турботай Гармонік вечар маладзіць. Матэвушаў.
спяко́тлівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і спякотны. Летні дзень быў спякотлівы, душны. Грамовіч. Ялта — гэта спякотлівае сонца, рознакаляровыя ружы і зялёныя кіпарысы. С. Александровіч.
спяко́тна,
1. Прысл. да спякотны.
2. безас. у знач. вык. Пра высокую тэмпературу паветра. Зіна і на гэты раз хацела была заняць сваё звычайнае месца, але тут [на абрыве] было так спякота, сонца паліла да таго неміласэрна, што яна перадумала і прапанавала ўладзіцца ў цяньку бярозак, што раслі трошкі збоку. Васілёнак.
спяко́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі гарачы, душны. Стаяў спякотны летні дзень. Сонца хоць і пераваліла за поўдзень, але пякло неміласэрна. Чарнышэвіч. Лета ў гэтым годзе выдалася спякотнае і сухое. Хомчанка. Цяжка ў пасёлку з вадой. Калодзежаў тут небагата, ды і ў тых часта ў спякотнае лета вада перасыхае. Бяганская. // Прасякнуты спёкай, надзвычай нагрэты. Вырысоўвалася праз спякотную шыза-белую дымку цёмная паласа лесу. Шамякін. Калі пачаўся гэты подзвіг? У катлаване? Ці тады, Калі вятроў спякотных подых Адчуў геолаг малады. Панчанка. Там спякотнымі вятрамі Выпалена цаліна, Ды туды з будаўнікамі Едзе красная вясна. Зарыцкі.
2. Такі, якому ўласціва спякота. Спякотны стэп. □ Магілёўская ціхая вёска. Курная хата. Як далёка яны ад Мадрыда, Ад спякотнай Іспаніі. Кірэенка.
спяле́ць, ‑ее; незак.
Тое, што і спець 2 (у 1 знач.).
спялі́ць, спялю, спеліш, спаліць; незак., што.
Даводзіць да спеласці. Спяліць памідоры. □ Іх [Міхася і Паташу] вынеслі ўранку На ўзлессе, туды, Дзе волат на сонцы Спяліў жалуды. Гілевіч.
сп’яна́, прысл.
Разм. Будучы п’яным, нецвярозым. Сп’яна ахрысцілі ку мы хлапчука Не бацькаўскім імем, а нейкім Панасам. Танк. [Алёша:] — Ты брат ёй [Любе], ці можа родзіч, Ці можа жаніх зусім. Што гэткую дрэнь гародзіш Сп’яна пра дзяўчат сваіх? Нядзведскі.
сп’яне́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які сп’янеў, ап’янеў. Сп’янелы, [Міканор] не адразу ўстаў і тады, калі маці, якая ўнесла з сенцаў халадзец, сказала, што на вуліцы нейкія крыкі. Мележ. // Уласцівы такому чалавеку. Нехта сп’янелым голасам спяваў. Савіцкі. // Які прыйшоў у стан, падобны да стану ап’янелага чалавека (ад пахаў, стомленасці і пад.). Сп’янелы ад ляснога паветра.
сп’яне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Стаць п’яным, ап’янець. Пасля пакурылі [Астаповя і Блецька], яшчэ выпілі па шклянцы, сп’янелі і яшчэ мацней пачалі гаварыць. Чорны. [Змітрок] выпіў адну чарку, потым другую, вельмі хутка забыўся на свой сорам і сум, разам з усімі смяяўся, жартаваў з Кузьмы, бо той неўзабаве зусім сп’янеў і заснуў проста за сталом. Сачанка. // Прыйсці ў стан, падобны да стану ап’янелага чалавека (ад пахаў, стомленасці і пад.). Мы проста сп’янелі ад гэтых кніг, ад усяго багацця, ад усяго хараства, пра якое, зразумела, раней не маглі і ў сне сасніць... Дубоўка. Гляджу я, — шаман ад песні больш, чым ад гарэлкі, сп’янеў; усе павесялела. Багдановіч.