спыня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да спыніцца.
2. Зал. да спыняць.
спыня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да спыніць.
спы́рсканы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад спырскаць.
спы́рскаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. каго-што. Пакрапіць пырскамі; апырскаць. Спырскаць бялізну.
2. што. Зрасходаваць пырскаючы; выпырскаць. Спырскаць духі.
спы́рскванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. спырскваць — спырснуць.
спы́рсквацца, ‑аецца; незак.
Зал. да спырскваць.
спы́рскваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да спырснуць.
2. Незак. да спырскаць (у 2 знач.).
спы́рснуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад спырснуць.
спы́рснуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Пырскаючы на каго‑, што‑н., намачыць; апырскаць. [Сцёпка] папярхнуўся вадой, якую трымаў у роце, рыхтуючыся спырснуць марлю, і кінуўся да мяне: — Здароў, братка, здароў, студэнт. Радкевіч.
спы́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да спырхнуць.