спяко́та, ‑ы, ДМ ‑коце, ж.
Разм. Высокая тэмпература паветра, нагрэтага сонцам; спёка, гарачыня. Паглядзі з гары, дзе ў поўдзень ясны ад спякоты млеюць саснякі. Вялюгін. Тут не зацішша Лясных палян. Спякатай дыша Пракатны стан. Пысін. Аціхла дзённая спякота. Павіс над клёнам маладзік, Неразгаданаю турботай Гармонік вечар маладзіць. Матэвушаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)