сплю́шчанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць сплюшчанага 2.
сплю́шчаны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сплюшчыць 1.
сплю́шчаны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сплюшчыць 2.
2. у знач. прым. Які стаў пляскатым ад ціску, удару і пад. Дзе сосны — дзён яшчэ нядаўніх сведкі? Акопы... Дрот калючы... Сплюшчаная каска. Шушкевіч. // Прыплюснуты; пляскатай формы. Сплюшчаны нос.
сплю́шчванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. сплюшчваць 2 — сплюшчыць 2.
сплю́шчвацца 1, ‑аецца.
Незак. да сплюшчыцца 1.
сплю́шчвацца 2, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сплюшчыцца 2.
2. Зал. да сплюшчваць 2.
сплю́шчваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да сплюшчыць 1.
сплю́шчваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да сплюшчыць 2.
сплю́шчыцца 1, ‑шчыцца; зак.
Заплюшчыцца (пра вочы, павекі). Сплюшчыліся вочы Толькі перад ранкам... Русак.
сплю́шчыцца 2, ‑шчыцца; зак.
Зрабіцца пляскатым ад ціску, удару. Ляжыць паравоз мой, .. тэндэр убок схіліўся і сплюшчыўся ў блін, а за тэндэрам груба вагонаў. Лынькоў.
сплю́шчыць 1, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.
Заплюшчыць (вочы, павекі). Толькі сплюшчу вочы гарачыя, — Паплывуць вобразы, як вандроўныя хмары. Танк.
сплю́шчыць 2, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.
Сціснуўшы, зрабіць пляскатым. Вядро ляжала ў кузаве, і Сцяпан сплюшчыў яго кляновымі чуркамі. Пташнікаў.
сплява́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад спляваць.
сплява́ць, сплюю, сплюеш, сплюе; зак., што.
Разм. Спэцкаць, змазаць што‑н. пляўкамі; запляваць.
спля́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад спляжыць.