Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разараць ​1.

разво́хкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць вохкаць, выказваць жаль, боль і пад., часта паўтараючы «вох». Развохкалася бабулька.

разву́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад развучыць.

разву́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. развучваць — развучыць.

разву́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да развучыцца.

2. Зал. да развучваць.

разву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да развучыць.

развучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак., з інф.

Страціць навыкі, уменне рабіць што‑н. Андрэйка зусім развучыўся думаць, не можа знайсці рашэнне самай простай задачкі. Гамолка. Маёр гаварыў заўсёды, што лётчык павінен лятаць кожны дзень. Інакш ён, развучыцца, будзе баяцца хуткасці, вышыні... Алешка.

развучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., што.

Вывучыць, засвоіць што‑н. з мэтай далейшага паўтарэння, выканання. Развучыць народны танец. □ Суровы, баявы матыў гэтай незнаёмай песні мне вельмі спадабаўся, і я тут жа, на слых, развучыў яе на раллі. Хомчанка. — [Рыгорка] так хораша вершы чытае. Вось мы яму пра калгас наш даручым развучыць. Курто.

развы́цца, ‑выюся, ‑выешся, ‑выецца; зак.

1. Пачаць доўга, не перастаючы, выць. Ваўкі развыліся.

2. Груб. Расплакацца, разгаласіцца.

развэ́дзганы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад развэдзгаць.