Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

спава́жны, ‑ая, ‑ае.

Сталы, павольны, памяркоўны. Гаварыў невысокі чалавек. Голас у яго быў лагодны, спаважны. Асіпенка. Спаважны, памяркоўны характар Лыкоўскага ніяк не стасаваўся да Сашынага — няўрымслівага. Васілёнак.

спаве́днік, ‑а, м.

Той, хто прыйшоў на споведзь.

спаве́дніца, ‑ы, ж.

Жан. да спаведнік.

спаве́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спавясціць.

спавіва́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для спавівання. Спавівальны пояс.

спавіва́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. спавіваць — спавіць.

2. Абл. Тое, чым спавіваюць дзіця. [Сёмка:] — А малое на ложку.. раскідае сваё спавіванне. Кандрусевіч.

спавіва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да спавіцца.

2. Зал. да спавіваць.

спавіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спавіць.

спаві́віч, ‑а і спавіва́ч, ‑а, м.

Доўгая вузкая палоска тканіны, якой спавіваюць маленькіх дзяцей. / у вобразным ужыв. Зямля мая, ты круцішся вякамі — Няўжо не можаш выкруціцца ты? Ты ў спрасаванай атмасферы хмарышся, Спрабуючы парваць спавівачы... Макаль.

спаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад славіць.