Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

со́сачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да соскі.

со́ска, ‑і, ДМ со́сцы; Р мн. ‑сак; ж.

Тое, з чаго або тое, што даюць ссаць дзіцяці (трубка з гумы ў выглядзе саска). Плача ў калысцы з соскай пустой дзіця. Танк. — Біць вас трэба, такіх матак. Дзіця галоднае, а яна сядзіць і чырванее, як дзяўчынка. Пара ўжо кінуць саромецца, мілая мая. Соску трэба .. Дзе соска? Няма? Эх, ты! — завіхалася спрытная мачыха. Шамякін.

соскападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на сасок, соску. Соскападобны адростак скроневай косці.

со́слепу, прысл.

Па слепаце; нічога не бачачы. Гэта ж ён [Базылькевіч] сослепу прывітаўся са сваім белым канём, назваўшы яго імем любімай жанчыны. Лужанін. Ну, часам здараецца з чалавекам, што ён як сослепу не туды падасца. Але ж потым ён, агледзіцца і вернецца назад. Сабаленка.

со́смеху, прысл.

Ад вялікага смеху; нястрымна смеючыся. Хлопцы і дзяўчаты паміраюць сосмеху. Васілевіч.

со́снік, ‑у, м.

Абл. Сасоннік. Соснік, смольны і высокі, Падарожніка схаваў. Броўка. За соснікам пачынаецца імшара — высокі верас па пояс і багун. Пташнікаў.

со́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сотаў; які знаходзіцца ў сотах. Сотавы мёд. // Прызначаны для сотаў. Сотавая рамка.

2. Спец. Тое, што і сотападобны. Сотавая цэгла.

сотападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Па сваёй будове такі, як соты ​1. Сотападобная абмотка шпулі.

со́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм.

1. Тое, што і сотня (у 1 знач); сто. Ды толькі вось дзе закавыка: Купіць зямлю — купіць не лыка, Тут грошы трэба — і не сетка... Эх, брат, рука, рука каротка! Колас.

2. Адна сотая частка якой‑н. адзінкі, меры (гектара і пад.). Калі Антаніна прыйшла на поле, Надзя і Волька, выжаўшы ўжо соткі па паўтары, сядзелі на снапах і снедалі. Васілевіч. // толькі мн. (со́ткі, ‑так). Прысядзібны ўчастак, агарод. За градамі з капустай, буракамі і насеннай цыбуляй — соткі з бульбай. Кулакоўскі.

3. Уст. Мера гарэлкі ў адну сотую частку вядра, а таксама бутэлька такой ёмістасці. Гаспадыня дае [бацьку] сетку і ідзе спаць. Гарэцкі.

со́тнік, ‑а, м.

1. Начальнік сотні воінаў у Старажытнай Русі.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — афіцэрскі чын у казацкіх войсках, які адпавядаў чыну паручніка ў пяхоце. // Асоба, якая мела гэты чын.

3. Начальнік адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сотні на Украіне ў 16–18 стст.