сортаабнаўле́нне, ‑я,
Перыядычная замена насення раяніраванага сорту, які пагоршыў свае гаспадарчыя і біялагічныя якасці, больш высакаякасным насеннем таго ж сорту.
сортаабнаўле́нне, ‑я,
Перыядычная замена насення раяніраванага сорту, які пагоршыў свае гаспадарчыя і біялагічныя якасці, больш высакаякасным насеннем таго ж сорту.
сортавыпрабава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сортавыпрабавання, прызначаны для яго.
сортавыпрабава́нне, ‑я,
Праверка і ацэнка сартоў сельскагаспадарчых культур, якая праводзіцца ў полі на спецыяльных участках.
сортапрака́тка, ‑і,
Пракатка сартавога жалеза.
сортапрака́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сортапракаткі, прызначаны для яе.
сортапрака́тчык, ‑а,
Рабочы, спецыяліст па сортапракатцы.
со́ртнасць, ‑і,
1. Тое, што і гатунковасць.
2. Прыналежнасць да высокага або каштоўнага сорту (пра культурныя расліны).
со́ртны, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і гатунковы.
2. Які належыць да высокага або каштоўнага сорту.
...сортны, ‑ая, ‑ае.
Другая састаўная частка складаных слоў, якая азначае: такога сорту, які ўказаны ў першай частцы слова, напрыклад:
со́рус, ‑а,
[Ад грэч. sōros — куча, мноства.]