Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

снегаўбо́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для ўборкі снегу. Снегаўборачныя машыны.

снегаўбо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Уборка снегу з чыгуначнага палатна, вуліц, тратуараў і пад.

снегаўбо́ршчык, ‑а, м.

Чыгуначная машына для ачысткі станцыйных пуцей ад снегу.

снегахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Аўтамабіль, прызначаны для руху па снезе.

снегачы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Тое, што і снегаачышчальнік.

снегіро́ў, ‑ова.

Які належыць снегіру. Снегірова гняздо.

снегіры́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да снегіра. Снегірыныя спевы.

сне́данне, ‑я, н.

Ранішняя яда. Маці за снеданнем некалькі разоў спрабавала ўшчаць гаворку, але бацька маўчаў. Гурскі. Увесь гэты дзень, за выключэннем перапынку на снеданне і абед,.. быў прызначан агляду калгаснай гаспадаркі. Колас. // Ежа, прызначаная для ранішняй яды. У белыя торбачкі [касцы] ўлажылі прыгатаванае жонкамі і мацеркамі снеданне. Гартны. Базыль, знайшоўшы на стале снеданне, уплятаў яго, аж сківіцы трашчалі... Нікановіч.

сне́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Есці раніцай. Снедалі рана, як снедаюць звычайна перад дарогай. Брыль. Калі Антаніна прыйшла на поле, Надзя і Волька, выжаўшы ўжо соткі па паўтары, сядзелі на снапах і снедалі. Васілевіч. Маці з бацькам снедалі з намі ў ранні час. Куляшоў.

сне́жань, ‑жня, м.

Дванаццаты месяц каляндарнага года. У пакой рынула ядранае марознае паветра — на дварэ панавала зіма, быў пачатак снежня. Васілёнак.