Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

снегаахо́ва, ‑ы, ж.

Ахова чыгунак, дарог і пад. ад снегавых заносаў.

снегаахо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для аховы дарог ад снежных заносаў. Вагон дружны, дровы хлопцы дастаюць. У справу ідуць снегаахоўныя шчыты, уцалелыя парканы. Навуменка.

снегаачы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Расчыстка вуліц, дарог і пад. ад снегу. Арганізаваць снегаачыстку.

снегаачышча́льнік, ‑а, м.

Машына, прыстасаванне для ачысткі ад снегу вуліц, плошчаў, дарог і пад.

снегаачышча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для ачысткі ад снегу. Снегаачышчальная машына. Снегаачышчальны плуг.

снегава́л, ‑у. м.

Выварочванне дрэў з коранем пад цяжарам асеўшага на кронах снегу.

снегаво́р, ‑а, м.

Сельскагаспадарчая прылада для ўтварэння снежных валоў, што затрымліваюць снег на палях.

снегавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да снегу; з снегу, з снегам. Снегавыя сумёты. Снегавая лінія. Снегавыя хмары. □ Тысячамі дарог і ў розных кірунках збягае вясною снегавая вада. Колас. Шмат дзён было такіх — хмурных, снегавых і мокрых. Чорны. // Зроблены з снегу, у снезе; снежны. Зрабіць снегавую гару. Снегавая хатка. Снегавая баба.

2. Пакрыты снегам. Высокія горы са снегавымі вяршынямі. □ Бязлюднае снегавое поле супакойвала. Гарэцкі.

3. Прызначаны для збірання і пад. снегу. Снегавы шчыт. Снегавая машына.

4. Падобны колерам на снег. З чупрынай белаю, як лунь, І з барадою снегавою, Зямлёй прапах[л]ы і сасною, Ён [мужык] пільна ўсё глядзіць на рунь. Багдановіч.

снегазатрыма́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для затрымання снегу. Снегазатрымальныя палосы.

снегазатрыма́нне, ‑я, н.

Штучнае затрыманне снегу на палях для накаплення вільгаці ў глебе. Арганізаваць снегазатрыманне. □ [Васіль:] — Дарэмна вы адразу не наладзілі снегазатрымання. Бачыш, колькі вільгаці зносіць. Шамякін.