аслі́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да асла. Аслінае мяса. □ Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала. Крапіва. // перан. Такі, як у асла. Асліная ўпартасць.
аслі́ца, ‑ы, ж.
Самка асла.
•••
Валаамава асліца — пра пакорнага, маўклівага чалавека, які нечакана выкажа сваю думку або пратэст супраць чаго‑н.
асло́нены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад асланіць.
аслупава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад аслупаваць.
аслупава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.
Разм. Паставіць слупы, абазначыць слупамі. Аслупаваць участак зямлі. □ Пан Бальвацкі запрасіў каморніка і загадаў яму адмераць і аслупаваць луг. Крапіва.
аслупо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да аслупаваць.
аслупяне́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў нерухомы ад моцнага ўзрушэння; анямелы ад здзіўлення. Скончыўшы чытаць,.. [дзяўчына] нейкі час стаяла ў аслупянелай задуме і раптам прытулілася ілбом да дрэва і заплакала. Чорны. Анежка стаяла, аслупянелая ад нечаканасці, глядзела ўслед Алесю. Броўка.
аслупяне́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. аслупянець. Не відаць было, ці.. [гаспадар] куды гэтак пільна ўзіраецца, ці проста закамянеў у дзіўным аслупяненні. Зарэцкі.
аслупяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Знерухомець ад моцнага ўзрушэння; анямець ад здзіўлення і інш. Раптам Гарпіна схамянулася і ўся аслупянела ад здзіўлення — гэта ж па радыё называлі яе імя, звярталіся да яе! Краўчанка. Усхапіўшыся, ён [Вайцех] сеў і аслупянеў адразу: недалёка, якраз насупраць яго, ля бярэзніку, дзесяткі два дзікоў калашмацілі мэдлікі пшаніцы, як толькі маглі. Пташнікаў. На дзядзьку-кухара глядзелі, Як бы яны [дзеці] аслупянелі. Колас.
аслу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Добра не пачуць, не разабраць, што сказана. — Дзвесце пудоў? — аж нахіліўся цераз стол Даніла. Ці не аслухаўся ён? Пальчэўскі.
2. Уважліва паслухаць нейкі час; услухацца. Аслухаўшыся,.. [Міхась] кашлянуў яшчэ раз, ужо сумыслу, ізноў па школе пайшоў шум. Колас.