Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

словалі́тчык, ‑а, м.

Рабочы, майстар словалітнага прадпрыемства.

сло́вам, пабочн.

Ужываецца для кароткага абагульнення сказанага: карацей кажучы, увогуле. Словам, адзеўся я ў самае лепшае, што меў, бо прыехаў на вельмі вялікае ў маім жыцці дзіва: на першы з’езд «Маладняка». Скрыган.

словасклада́нне, ‑я, н.

Утварэнне новых слоў шляхам злучэння ў адно слова дзвюх або некалькіх асноў.

словаспалучэ́нне, ‑я, н.

Тое, што і словазлучэнне. Адной з асаблівасцей паэтычнага стылю Тараса Шаўчэнкі з’яўляецца багатае насычэнне верша ідыяматычнымі ўкраінскімі выразамі — украінізмамі, устойлівымі словаспалучэннямі. Палітыка.

словаспі́с, ‑а, м.

Уст. Рэестр.

словатво́рчасць, ‑і, ж.

Стварэнне новых слоў. Працэс словатворчасці.

словатво́рчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да словатворчасці. Што датычыцца форм дзеяслоўнага словаўтварэння і словатворчых функцый прыставак, то тут зроблена яшчэ менш. Суднік.

словатлумачэ́нне, ‑я, н.

Кніжн. Тлумачэнне значэнняў слоў.

словаўжыва́нне, ‑я, н.

Кніжн. Ужыванне ў мове слова ў тым ці іншым значэнні. Тэрміна лагічнае словаўжыванне.

словаўтвара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да словаўтварэння; які служыць для словаўтварэння. Словаўтваральная сістэма. Словаўтваральны суфікс. Словаўтваральная мадэль.