Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

славянізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Станавіцца славянінам па мове і звычаях; набываць славянскі выгляд, характар.

2. Зал. да славянізаваць.

славянізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Рабіць славянінам па мове і звычаях; прыдаваць каму‑, чаму‑н. славянскі выгляд, характар.

славяніза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. славянізаваць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. славянізавацца.

славяні́зм, ‑а, м.

1. Слова або моўны зварот, запазычаныя неславянскай мовай з якой‑н. славянскай мовы. // Выраз або моўны зварот у неславянскай мове, утвораныя па ўзору, па мадэлі якой‑н. славянскай мовы.

2. Слова або зварот, якія ўвайшлі ў некаторыя славянскія мовы з царкоўнаславянскай.

славяні́н,

гл. славяне.

славя́нка,

гл. славяне.

славя́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да славянства, славян; які належыць славянам, уласцівы ім. Славянскія народы. Славянскія мовы. Славянскі характар. □ Гэта быў стары батрак з дзіўным для Руневіча, як быццам славянскія, прозвішчам — Ракаў. Брыль.

2. Які мае адносіны да старажытнай пісьменнасці славян; царкоўнаславянскі. Славянская палеаграфія.

славя́нства, ‑а, н., зб.

Славяне. Уклад славянства ў сусветную навуку і культуру.

славя́ншчына, ‑ы, ж.

Уст.

1. Зневаж. Царкоўнаславянскія звароты і выразы ў рускай мове.

2. Славянскія землі, краіны.

сладастра́снасць, ‑і, ж.

Уст. Імкненне, прыхільнасць да пачуццёвых асалод.