Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

скло́чны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які мае адносіны да склокі, з’яўляецца склокай. Склочная справа.

2. Схільны да склок. Склочны чалавек. Склочны характар.

склы́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад склычыць.

склы́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да склычыцца.

2. Зал. да склычваць.

склы́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да склычыць.

склы́чыцца, ‑чыцца; зак.

Зблытацца, ускудлаціцца, пакамячыцца. Валасы склычыліся.

склы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што (часцей у форме дзеепрым.).

Абл. Зблытаць, ускудлаціць, накамячыць. Ігар дастаў з кішэні штаноў чырвоненькую расчоску, расчасаў ёй склычаныя чорныя валасы. Ермаловіч.

склюд, ‑а, М ‑дзе, м.

Цяслярская сякера для склюдавання, абчэсвання бярвення. Цімохава хата была моцная, ёмкая, пабудаваная з тоўстага сасновага дрэва, гладка спушчанага пад склюд. Колас. Частыя ўдары сякер і склюдаў абганялі сухія сукі і зялёныя ралы... Гартны. Мабыць, жадаючы шчыра дабра, Бацька мне рана пачаў давяраць Молат у кузні, каня ў баразне, Склюд на будоўлі і цэп у гумне. Непачаловіч. // перан. Разм. Пра худога, згорбленага чалавека або жывёліну. У вагон трапіла група студэнтаў з будаўнічага факультэта. Адзін з іх — галалобы, худы, гарбаносы, як склюд. Карпаў. Конь, высокі худы склюд, нязграбна перастаўляе ногі і вязе Ёселеву краму далей па вёсцы. Васілевіч.

склюдава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. склюдаваць.

склюдава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад склюдаваць.

склюдава́цца, ‑дуецца; незак.

1. Падвяргацца склюдаванню. І цяслярства хлапцам Не адразу давалася — То не так склюдавалася, То не так пазавалася. Зарыцкі.

2. Зал. да склюдаваць.