сінкапі́равацца, ‑руецца; зак. і незак.
Спец.
1. Стаць (станавіцца) сінкапіраваным.
2. Зал. да сінкапіраваць.
сінкапі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец. У музыцы — пабудаваць (будаваць) што‑н. на сінкопах, з сінкопамі. Сінкапіраваць мелодыю.
сінкапі́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Тое, што і сінкапіраваны (у 2 знач.). Сінкапічная музыка.
сінкліна́ль, ‑і, ж.
У геалогіі — складка пластоў горных парод, павернутая выпукласцю ўніз.
[Ад грэч. synkliniai — схілы процілеглых гор.]
сінкліна́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да сінкліналі. Сінклінальныя даліны. Сінклінальная складка.
сінклі́т, ‑а, М ‑ліце, м.
Гіст. Сход вышэйшых саноўнікаў у Старажытнай Грэцыі. // Група духоўных асоб, духавенства. Цэлы сінкліт папоў, панаехаўшых.. на гадавое свята з навакольных парафій, уваходзіў у царкву. Машара. // перан. Разм. іран. Сход, сукупнасць якіх‑н. асоб.
[Грэч. synklētos.]
сінко́па, ‑ы, ж.
1. У музыцы — зрушэнне рытмічна апорнага гуку з моцнай долі такта на слабую.
2. У мовазнаўстве — выпадзенне ці апусканне аднаго (галоснага) ці некалькіх гукаў (склада) у сярэдзіне слова.
[Ад грэч. synkopē — скарачэнне.]
сінкрэты́зм, ‑у, м.
Кніжн.
1. Злітнасць, нерасчлянёнасць, якія характарызуюць першапачатковы, неразвіты стан чаго‑н. Сінкрэтызм першабытнага мастацтва. □ Паэтычнае мысленне тут [у рукапіснай ананімнай паэзіі] яшчэ таксама не адасобілася ад фальклорнага сінкрэтызму. Ярош.
2. Неарганічнае спалучэнне разнародных элементаў — філасофскіх поглядаў, рэлігійных сістэм і інш. Рэлігійны сінкрэтызм перыяду элінізму.
[Ад грэч. synkrētismós — злучэнне.]
сінкрэты́чнасць, ‑і, ж.
Кніжн. Уласцівасць і стан сінкрэтычнага.
сінкрэты́чны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае адносіны да сінкрэтызму; складаецца з разнародных, нерасчлянёных элементаў. Сінкрэтычная рэлігія. □ У [абрадавай паэзіі].. слова, напеў ці танец былі злучаны ў адно сінкрэтычнае цэлае. Ліс.