Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

святлалю́бнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць святлалюбнага.

святлалю́бны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і святлолюбівы.

святламе́трыя, ‑і, ж.

Спец. Вызначэнне месцазнаходжання батарэй праціўніка па бліску выстралаў.

святламу́зыка, ‑і, ДМ ‑зыцы, ж.

Спалучэнне музыкі з колерасвятлавымі эфектамі.

святлано́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць святланоснага.

святлано́сны, ‑ая, ‑ае.

Які вылучае або нясе святло. Святланосныя прамені.

святлапі́с, ‑у, м.

Атрыманне адбіткаў пры дапамозе аптычнага апарата на аснове дзеяння святла на святлоадчувальныя рэчывы.

святлапі́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да святлапісу; атрыманы пры дапамозе святлапісу. Святлапісны партрэт.

святласі́ла, ‑ы, ж.

Спец.

1. Сіла крыніцы святла; ступень яркасці адлюстравання.

2. Аптычная велічыня, якая вызначае яркасць адлюстравання аптычнага прыбора.

святласі́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які валодае вялікай святласілай. Святласільны аб’ектыў.