светлагало́вы, ‑ая, ‑ае.
Са светлымі валасамі; бялявы. Хлопчык босы бяжыць да дубровы. Па дровы, Хлопчык светлагаловы, Пяцігадовы... Куляшоў.
светлагру́ды, ‑ая, ‑ае.
Са светлымі грудзямі (пра жывёл, птушак).
светлакры́лы, ‑ая, ‑ае.
Са светлымі крыламі. Светлакрылы самалёт.
светлалі́сты, ‑ая, ‑ае.
Са светлым лісцем. Па адзін і па другі бок дарогі ляжалі чатырохкутныя сажалкі, як вялізныя люстры, акаймаваныя густымі кустамі светлалістага лазняку, буйн[о]й асакі і кветак. Чарнышэвіч.
светластво́лы, ‑ая, ‑ае.
Са светлым ствалом. І Кузьма павёў аднойчы сябра ў сапраўды яшчэ некрануты стары лес, дзе сярод вялізных кустоў арэшніку раслі магутныя дубы і ліпы, светластволыя асіны і ясені, сівыя прысадзістыя грабы, гонкія елкі і стройныя белыя бярозы. Ляўданскі.
све́тласць 1, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан светлага. Светласць валасоў. □ У краі пагоркаў пясчаных Сэрцам радня не счарсцвелы, Трымае яна ў пашане Светласць бярозы белай. Жычка.
све́тласць 2, ‑і, ж.
У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне некаторых уладарных асоб і князёў (ужывалася з займеннікамі ваша, яго, яе, іх). [Палкоўнік:] — Бачыш, ніякая маскіроўка не памагла, Язэп Францавіч... Так, здаецца, велічаюць вашу светласць? Ваданосаў.
светлата́, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.
Тое, што і светласць 1.
светлатва́ры, ‑ая, ‑ае.
Са светлым тварам. Светлатзары хлопец.
светлачу́бы, ‑ая, ‑ае.
Са светлым чубам. белакуры. Светлачубы мужчына.
све́тленькі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Ласк. да светлы (у 1–4 знач.).