мандраго́равы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мандрагоры. Мандрагоравы корань.
мандры́л, ‑а, м.
Вялікая малпа сямейства павіянаў.
[Ісп. mandril.]
мане́ж, ‑а, м.
1. Павее або абгароджанае месца для верхавой язды.
2. Арэна цырка.
3. Памяшканне або месца для коннага прывода малатарні, ваўначоскі і пад. Бірыла ішоў .. у манеж, дзе ўпрагаліся ў малатарню коні. Чорны. Каля гумна на манежы хадзілі наўкруга дзве пары коней, а ў сярэдзіне раўла малатарня. Лобан.
4. Невялікая пераносная загарадка для дзяцей, якія пачынаюць хадзіць.
[Фр. manège.]
мане́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да манежа. На манежнай пляцоўцы ганялі на кордзе коней. Караткевіч.
мане́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.
Разм. Манернічаць, крыўляцца.
мане́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., каго.
1. Спец. Аб’язджаць (каня) на правілах манежнай язды.
2. перан. Разм. Мучыць, таміць.
манеке́н, ‑а, м.
1. Чалавечая фігура, лялька з дрэва або іншага матэрыялу, якая служыць для паказу адзення. // Фігура ў выглядзе чалавечага тулава для прымеркі і паказу адзення.
2. Спец. Драўляная фігура чалавека з рухомымі рукамі і нагамі, якой карыстаюцца мастакі для зарысоўкі розных поз чалавека.
[Фр. mannequin ад фламандскага manekin — чалавек.]
манеке́ншчык, ‑а, м.
Той, хто дэманструе на сабе адзенне новых фасонаў.
мане́р, ‑а, м. (ужыв. толькі ў В і Т скл.).
Спосаб дзеяння, лад, узор. Андрэй дастае .. шчарбаты чайнік, налівае яго вадою з тэндэра і.. прымайстроўвае чайнік да топкі.. Такім жа манерам, як чайнік, прымайстроўваецца патэльня з салам. Лынькоў. На працу .. [даяркі] ішлі ў добрым, пашытым на сучасны манер адзенні. Хведаровіч. / у знач. прыназ. у спалуч. з «на». — Як ты мяркуеш, Мартыне, — парушыў маўклівасць дзед Талаш, пачаўшы трохі здалёку, — ці можна падабраць добрых хлопцаў... ну, на манер невялічкага войска? Колас.
•••
На адзін манер — аднолькавы, падобны; аднолькава, падобна.
На свой манер — па-свойму, не так, як іншыя.