сафі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Кніжн.
1. Той, хто карыстаецца сафізмамі для доказу заведама няправільных думак, сцвярджэнняў.
2. Старажытнагрэчаскі мысліцель 5–4 стст. да н. э., які выступаў у якасці прафесійнага настаўніка філасофіі, красамоўства, майстэрства весці спрэчкі.
[Грэч. sophistēs — майстар, мудрэц, ілжэмудрэц.]
сафі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Кніжн. Жан. да сафіст (у 1 знач.).
сафі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Кніжн.
1. Разважанні, якія грунтуюцца на сафізмах; слоўныя хітрыкі, якія ўводзяць у зман. [Лабановіч да Турсевіча:] — Ты пачынаеш кідацца ў сафістыку. Колас.
2. Вучэнне сафістаў (у 2 знач.).
сафісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн.
1. Які змяшчае ў сабе сафізм; грунтуецца па сафізме.
2. Які мае адносіны да сафістыкі (у 2 знач.). Сафістычныя разважанні.
сафі́т, ‑а, М ‑фіце, м.
1. Паверхня якой‑н. архітэктурнай дэталі, якую можна бачыць знізу.
2. Прыстасаванне ў карнізе, якое дае рассеянае святло ад схаванай у ім крыніцы асвятлення. Сафіты чыгуначных вагонаў.
3. Арматура з комплексу лямп для асвятлення сцэны і дэкарацый.
4. Частка дэкарацыі на сцэне, якая з’яўляецца відарысам столі, неба. Блакітныя сафіты.
[Ад іт. soffitto — столь.]
сафло́р, ‑у, м.
1. Паўднёвая травяністая расліна сямейства складанакветных, з насення якой атрымліваюць алей, а з суквеццяў фарбу.
2. Чырвоная і жоўтая фарбы, здабытыя з суквеццяў гэтай расліны.
3. Эфірны алей з насення гэтай расліны.
[Гал. saffloer.]
сафло́равы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сафлору, выраблены з сафлору. Сафлоравая фарба.
сафо́ра, ‑ы, ж.
Шматгадовая расліна сямейства бабовых з непарнаперыстымі лісцямі і кветкамі, сабранымі ў гронкі або мяцёлкі.
сафрані́н, ‑у, м.
Спец. Фарбавальнік чырвона-фіялетавага колеру, які вызначаецца вялікай устойлівасцю.
саф’я́н, ‑у, м.
Мяккая, добра вырабленая звычайна яркага колеру авечая скура, якая ідзе на кніжныя пераплёты, абутак, абіўку мэблі. Увечары бацька зайшоў у пакой Халіды і асцярожна паставіў на стол абабітую саф’янам скрыначку, лёгенька націснуў на вечка. Ус.
[Перс.]