Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

самазагара́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. самазагарацца — самазагарэцца; загаранне само па сабе. Самазагаранне каменнага вугалю.

самазагара́цца, ‑аецца.

Незак. да самазагарэцца.

самазага́рвальны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і самазагаральны.

самазага́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. самазагарвацца — самазагарацца; загарванне само на сабе.

самазага́рвацца, ‑аецца.

Незак. да самазагарэцца.

самазагартава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае здольнасць да самазагартоўвання. Самазагартавальны працэс.

самазагарто́ўванне, ‑я, н.

Здольнасць некаторых металічных сплаваў адвольна загартоўвацца пры ахаладжэнні на паветры пасля награвання.

самазагарто́ўвацца, ‑аецца; незак.

Мець здольнасць да самазагартоўвання; падвяргацца самазагартоўванню.

самазагарто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Тое, што і самазагартоўванне. Самазагартоўка сталі.

самазагарэ́цца, ‑рыцца; зак.

Загарэцца ў выніку ўзмоцненага акіслення або якой‑н. іншай хімічнай рэакцыі.