рытмапласты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рытмапластыкі.
рытмапласты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рытмапластыкі.
рытмізава́ны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і рытмічны (у 1 знач.).
рытміза́цыя, ‑і,
Увядзенне рытму ў што‑н., рытмічная пабудова чаго‑н.
ры́тміка, ‑і,
1. Сістэма і характар рытму.
2. Вучэнне аб рытме (у вершах, музыцы, танцах і пад.).
3. Сістэма фізічных практыкаванняў пад музыку, якая мае мэту развіваць пачуццё рытму.
[Ад грэч. rhithmikós — суразмерны, стройны.]
рытмі́чнасць, ‑і,
Наяўнасць рытму ў чым‑н.
рытмі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Падпарадкаваны рытму, які адбываецца ў пэўным рытме; раўнамерны.
2. Які мае адносіны да рытмікі (у 3 знач.).
рыто́рыка, ‑і,
Старажытная навука пра аратарскае мастацтва, красамоўства.
[Грэч. rhētorikē.]
рытуа́л, ‑у,
1. Сукупнасць абрадаў, якія суправаджаюць рэлігійны акт.
2. Выпрацаваны звычаем ці ўстаноўлены парадак выканання чаго‑н.; цырыманіял.
[Ад лац. ritualis — абрадавы.]
рытуа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рытуалу; звязаны з выкананнем рытуалу.
рытурнэ́ль, ‑я,
Частка акампанементу, якая паўтараецца ў пачатку і ў канцы кожнай страфы песні, раманса, опернай арыі і пад.
[Іт. ritornello.]