руст, ‑а, М ‑сце, м.
Спец. Камень з груба абчасанай ці выпуклай знешняй наверхняй, які скарыстоўваецца пры кладцы і абліцоўцы будынкаў.
[Ад лац. rusticus — грубы, неапрацаваны.]
рустава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
Спец. Абліцоўваць рустамі. Руставаць фасад.
русто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. руставаць.
ру́стыка, ‑і, ж.
Спец. Абліцоўка будынка каменем з груба абчасанай ці выпуклай знешняй паверхняй, якая стварае ўражанне масіўнасці, манументальнасці будынка.
[Ад лац. rusticus — грубы, неапрацаваны.]
ру́сы, ‑ая, ‑ае.
Светла-карычневы з шараватым ці жаўтаватым адценнем (пра валасы). Русыя вусы. Русая барада. □ [Веньяміну] робіцца весела: у русых валасах дзяўчыны заблыталася травінка. Навуменка. Дзве русыя тоўстыя касы звісалі ніжэй паясніцы. Гурскі. // Які мае валасы такога колеру (пра чалавека). Ад бессані, ад звону гарадскога ў край буслоў, калін і медуніц, да яснавокіх русых маладзіц мяне вяртае самы юны спогад. Федзюковіч. У непрагляднай завірусе Цябе прыкмечу я здалёк — Сярод чарнявых, белых, русых Ты ўся гарыш, як вугалёк. Дайнека.
руся́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Блізкі да русага, светла-русы (пра валасы). Была .. [Лена] даволі прыгожая, з карымі вачамі, з доўгімі русявымі косамі, якія ў тыя гады былі модныя. Дубоўка. На галаве [Сюзаны] пушыстая вязаная хустка, з-пад якой выбіваецца пасмачка русявых валасоў. Навуменка. // Які мае такія валасы. Чалавеку гадоў было на выгляд за трыццаць. Такі сабе русявы.. мужчынка, даўно няголены. Брыль. — А ты тутэйшы? — увязаўся ў гаворку русявы чырвонаармеец. Мікуліч.
ру́та, ‑ы, ж.
Від шматгадовых травяністых раслін і паўкустоў сямейства рутавых з жоўтымі кветкамі і лісцямі, у якіх змяшчаецца эфірнае масла. Старыя магілы пазарасталі рутаю, чабром і мятаю. Мурашка.
ру́тавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да руты; уласцівы руце. Рутавы ліст. Рутавы пах. // Зроблены, прыгатаваны з руты.
2. у знач. наз. ру́тавыя, ‑ых. Сямейства трапічных ці субтрапічных двухдольных раздзельнапялёсткавых раслін, у лісцях якіх змяшчаецца эфірнае масла.
ру́твіца, ‑ы, ж.
Род адна- і шматгадовых травяністых раслін і паўкустоў сямейства матыльковых.
рутэ́ніевы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рутэнію. Рутэніевы рад.