рукая́тка, ‑і,
1. Частка якой‑н. прылады (ручнога інструмента, зброі і пад.), за якую трымаюцца пры карыстанні.
2. Частка машыны, прыбора, за якую бяруцца рукою для перамяшчэння, пераключэння, павароту і пад.
рукая́тка, ‑і,
1. Частка якой‑н. прылады (ручнога інструмента, зброі і пад.), за якую трымаюцца пры карыстанні.
2. Частка машыны, прыбора, за якую бяруцца рукою для перамяшчэння, пераключэння, павароту і пад.
рукая́ць, ‑і,
Тое, што і рукаятка.
рукза́к, ‑а,
Заплечны рэчавы мяшок.
[Ням. Rucksack.]
рула́да, ‑ы,
Хуткі, раскацісты, віртуозны перакат у спяванні.
[Фр. roulade.]
рула́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рулады, уласцівы ёй.
руле́нне, ‑я,
руле́т, ‑а,
1. Кумпяк, з якога вынята костка і якому нададзена форма каўбасы.
2. Ежа з сечанага мяса ці бульбы з якой‑н. начынкай, запечаная ў выглядзе прадаўгаватага кавалка, звычайна акруглай формы.
3. Пірог з цеста, згорнутага ў некалькі слаёў з салодкай начынкай.
[Фр. roulette.]
руле́тка, ‑і,
1. Вузкая лента (пераважна стальная) з дзяленнямі, якая накручваецца на валік, змешчаны ў футарале, і служыць для вымярэння чаго‑н.
2. Прыстасаванне для азартнай гульні ў выглядзе рухомага круга з нумараванымі ямкамі, па якім коціцца шарык, а таксама сама гэта гульня.
[Фр. roulette.]
рулі́, ‑ёў;
рулі́ць, рулю, руліш, руліць;
Тое, што і руляваць.
[Ад фр. rouler — каціць.]