рукаятка, ‑і, ДМ ‑ятцы; Р мн. ‑ятак; ж.

1. Частка якой‑н. прылады (ручнога інструмента, зброі і пад.), за якую трымаюцца пры карыстанні. Рукаятка адвёрткі. Рукаятка кінжала. Рукаятка гранаты. ▪ [Пятро] дастаў з кішэні пісталет, да болю сціснуў шурпатую рукаятку. Шамякін.

2. Частка машыны, прыбора, за якую бяруцца рукою для перамяшчэння, пераключэння, павароту і пад. Раптам .. [Галіна] схапілася за рукаятку і сцішыла ход паравоза. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)