Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.

Разнесці ў розныя бакі (ветрам); пусціць па ветры. Ветрык развеяў туман, перастала імжыць. П. Ткачоў. Каля плёсу віхор падхапіў шматкі сухога сена, падняў іх угару і развеяў. Федасеенка. // перан. Рассеяць, знішчыць, разагнаць. Развеяць трывогу. □ Пачуўся ўсплёск, успыхнула злосць у душы рыбака, а злосць гэтую развеяў звонкі дзявочы смех. Брыль. Каб як-небудзь развеяць сумны настрой, Максім спытаў у Сяргея: — Як табе тут жывецца ў горадзе? Машара. Нясмелы агеньчык развеяў паўзмрок, і хата зноў стала пустой і ціхай. Шашкоў.

развёрстванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. развёрстваць — развярстаць і развёрствацца — развярстацца.

развёрствацца, ‑аецца; незак.

Зал. да развёрстваць.

развёрстваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да развярстаць.

развёрстка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Планавае размеркаванне каго‑, чаго‑н. Развёрстка маладых спецыялістаў.

развіва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. развіваць — развіць і развівацца — развіцца.

развіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да развіцца.

2. Адбывацца, працякаць. Сусветны камуністычны рух нашай эпохі паспяхова развіваецца, пераадольваючы цяжкасці і перашкоды на сваім шляху. «Полымя».

развіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да развіць.

развідне́цца, ‑еецца; безас. зак.

Тое, што і развіднець. Нарэшце ранічкаю, калі не зусім яшчэ развіднелася, Саўка асмеліўся зайсці ў Цімохаў двор. Колас.

развідне́ць, ‑ее; безас. зак.

Пра наступленне віднаты, дзённага святла. Як толькі развіднела, я быў на нагах. Сачанка. На ўсходзе крыху развіднела. Зоркі на небе зніклі. В. Вольскі.