узбагаці́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак., каго-што.
1. Зрабіць багатым, заможным. [Паранены:] — Ратуйце... Усё жыццё дзякаваць буду, узбагачу... Усё аддам... Шамякін.
2. перан. Зрабіць больш багатым, разнастайным па саставу, зместу і пад. Новыя раманы ўзбагацілі літаратуру. Узбагаціць сваю памяць. □ — Што дала мне [мастацкая] студыя? Яна ўзбагаціла мяне тэхнікай. Сяргейчык. — Назіранні далі мне шмат цікавага, і жыццё на возеры ўзбагаціла мяне новымі ведамі і ўражаннямі. В. Вольскі.
узбага́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад узбагаціць.
узбагача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да узбагаціцца.
2. Зал. да узбагачаць.
узбагача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узбагаціць.
узбагачэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. узбагачаць — узбагаціць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. узбагачацца — узбагаціцца. Абмен вопытам — надзейны сродак узаемнага ўзбагачэння. «Звязда».
узбадзёраны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад узбадзёрыць.
узбадзёрвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да узбадзёрыцца.
2. Зал. да узбадзёрваць.
узбадзёрваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узбадзёрыць.
узбадзёрыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Стаць, зрабіцца бадзёрым; падбадзёрыцца. — Соль? Гэна можна! — яшчэ болей узбадзёрыўся Карпечак. Аношкін.
узбадзёрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Выклікаць бадзёры настрой, прыліў сілы, энергіі; падбадзёрыць. Тое, што .. [Алесь] як быццам пачуў бацькаў голас, узбадзёрыла яго. Броўка. На завод да нас прыехаў Сам Ільіч праводзіць хлопцаў, Развітацца з імі, словам Узбадзёрыць іх бацькоўскім. Зарыцкі.