Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наго́ткі, ‑так; адз. наготка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Назва аднагадовых садовых раслін сямейства складанакветных з жоўтымі кветкамі і насеннем, падобным на птушыны кіпцюр; кракос.

награба́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца награбаннем чаго‑н. Паграбальшчык солі.

награба́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да награбальшчык.

награба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. награбаць — нагрэбці.

награба́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да награбаць.

награба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нагрэбці.

награ́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., чаго.

Прысвоіць грабяжом многа чаго‑н. Награбіць рознага дабра. Награбіць грошай.

награ́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад награбіць.

награва́льнік, ‑а, м.

Прыбор, апарат, прызначаны для награвання чаго‑н. Электрычны награвальнік.

награва́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для награвання. Награвальная печ. Награвальныя прыборы.