Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фотапласці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

У фатаграфіі — невялікая шкляная пласцінка, накрытая з аднаго боку святлоадчувальным слоем, на якім адбіваецца вобраз каго‑, чаго‑н.

фотаплёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

У фатаграфіі — цэлулоідная празрыстая плёнка ў выглядзе стужкі, накрытая святлоадчувальным слоем, на якім адбіваецца вобраз каго‑, чаго‑н. У поўнай цемры даследчык сфатаграфаваў галінку папараці на фотаплёнку. Матрунёнак.

фотапрыёмнік, ‑а, м.

1. Апарат для прыёму фотатэлеграфных відарысаў па радыё або правадной лініі сувязі.

2. Прыстасаванне, якое прымае прамянёвую энергію і ператварае яе ў электрычныя сігналы.

фотаружжо́, ‑а, н.

Фотаапарат з тэлеаб’ектывам і з упорам для пляча, які нагадвае ружжо (прызначаны для фатаграфавання жывёл на свабодзе).

фотарэакты́ў, ‑тыву, м.

У фатаграфіі — рэчыва, якое выкарыстоўваецца для хімічнай апрацоўкі плёнкі і фотапаперы.

фотарэкла́ма, ‑ы, ж.

Рэклама, выкананая пры дапамозе фотаздымкаў.

фотарэле́, нескл., н.

Рэле, якое дзейнічае пры дапамозе фотаэлемента.

фотарэпарта́ж, ‑у, м.

Рэпартаж у выглядзе фотаздымкаў.

фотарэпарцёр, ‑а, м.

Фатограф, які займаецца фотарэпартажам. Фотарэпарцёры паспелі шчоўкнуць сваімі апаратамі. Кавалёў.

фотарэпарцёрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фотарэпарцёра.