разве́двальнік, ‑а, м.
Той, хто займаецца разведваннем нетраў. Інжынер-разведвальнік. □ Мы, — гэта Васіль, Наташа і я. Усе трое — разведвальнікі балот. З гадзіну назад нас прывёз сюды зялёны экспедыцыйны газік. Аляхновіч.
разве́двальны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да разведвання, разведкі, звязаны з імі. Разведвальныя работы. Разведвальная свідравіна. □ [Хукін:] — Былі вы знішчальнікамі да гэтага часу, будзеце імі і надалей, толькі з маленькім ухілам — разведвальным. Алешка. Не адзін Ігнась хадзіў у разведку. Нярэдка яму даводзілася быць правадніком разведвальных груп. Дуброўскі.
разве́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разведваць — разведаць.
разве́двацца, ‑аецца; незак.
Зал. да разведваць.
разве́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разведаць.
разве́дзены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад развесці.
2. у знач. прым. Пра таго, хто развёўся, у каго скасаваны шлюб. Старая дзеўка... Разведзенаю быць і то, мабыць, не так горка. Марціновіч.
3. у знач. прым. Які растварыўся; раствораны. Разведзены цукар. // З дабаўленнем вады; разбаўлены. Разведзены спірт.
разве́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. разведаць (у 1 знач.).
2. Дзеянне паводле дзеясл. разведаць (у 2 знач.); абследаванне з мэтай збору спецыяльных звестак, даных. Разведка карысных выкапняў.
3. Вайсковая група, падраздзяленне і пад., якім даручаецца збор звестак аб праціўніку. Разведка і сапёры прабраліся ў размяшчэнне праціўніка ўдала, без аднаго стрэлу. Мележ. Разведка данесла, што ў вёску.. прыбылі немцы. Брыль.
4. Здабыванне звестак аб эканамічным і палітычным становішчы іншых дзяржаў і аб стане іх узброеных сіл; арганізацыя, група асоб, занятая здабываннем такіх звестак. Агентурная разведка.
разведпо́шук, ‑у, м.
Ваенная разведвальная аперацыя ў размяшчэнні праціўніка з мэтай заходу палонных, дакументаў, зброі; разведвальны пошук.
разведслу́жба, ‑ы, ж.
Арганізацыя, якая ажыццяўляе агентурную разведку; разведвальная служба.
разведцэ́нтр, ‑а, м.
Орган, які кіруе разведвальнай дзейнасцю; разведвальны цэнтр.