псіхатэ́хніка, ‑і,
Аддзел прыкладной псіхалогіі, які займаецца метадамі вызначэння прыгоднасці чалавека да некаторых прафесій.
псіхатэ́хніка, ‑і,
Аддзел прыкладной псіхалогіі, які займаецца метадамі вызначэння прыгоднасці чалавека да некаторых прафесій.
псіхатэхні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да псіхатэхнікі.
псіхафармакало́гія, ‑і,
Раздзел фармакалогіі, які вывучае ўплыў лекавых прэпаратаў на псіхіку чалавека і прымяненне ў псіхіятрыі рэчываў, што робяць уплыў на цэнтральную нервовую сістэму.
псіхафі́зіка, ‑і,
Аддзел эксперыментальнай псіхалогіі, які вывучае суадносіны паміж ступенню раздражнення і сілай выкліканага ім адчування.
псіхафізі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да псіхафізікі.
псіхафізіялагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да псіхафізіялогіі.
псіхафізіяло́гія, ‑і,
Раздзел псіхалогіі, які вывучае ўплыў фізіялагічных працэсаў на псіхічныя з’явы і наадварот.
псі́хіка, ‑і,
Уласцівасць высокаарганізаванай матэрыі — галаўнога мозга — адбіваць, адлюстроўваць навакольны свет у пачуццях, адчуваннях, а ў людзей — у мысленні і волі.
[Ад грэч. psychikos — душэўны.]
псіхічнахво́ры, ‑ая, ‑ае.
Хворы на псіхіку; псіхічна ненармальны.
псіхі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да псіхікі, звязаны з псіхікай.