псіхалагі́зм, ‑у,
1. Паглыблены паказ псіхічных, духоўных перажыванняў, глыбокі псіхалагічны аналіз.
2. Ідэалістычны філасофскі напрамак, які лічыць асновай філасофіі псіхалогію.
псіхалагі́зм, ‑у,
1. Паглыблены паказ псіхічных, духоўных перажыванняў, глыбокі псіхалагічны аналіз.
2. Ідэалістычны філасофскі напрамак, які лічыць асновай філасофіі псіхалогію.
псіхалагі́ст, ‑а,
Прыхільнік, паслядоўнік псіхалагізму (у 2 знач.).
псіхалагісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да псіхалагіста і псіхалагізму.
псіхалагі́чнасць, ‑і,
Уласцівасць псіхалагічнага; наяўнасць псіхалагічнага аналізу ў чым‑н.
псіхалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да псіхалогіі, звязаны з ёю.
2. Звязаны з псіхічнай дзейнасцю чалавека.
3. Створаны на паглыбленым паказе псіхалогіі герояў.
псіхалінгві́стыка, ‑і,
Напрамак у сучасным мовазнаўстве, які разглядае з’явы мовы з пазіцый псіхалогіі і матэматычнай сувязі.
псіхало́гія, ‑і,
1. Навука аб заканамернасцях, развіцці і формах псіхічнай дзейнасці.
2. Псіхіка, асаблівасці характару, духоўны склад.
3. Сукупнасць псіхічных працэсаў ва ўмовах пэўных відаў дзейнасці, пэўнага стану і г. д.
[Грэч. psychē — душа і logos — вучэнне.]
псіхамані́зм, ‑у,
Ідэалістычны погляд, паводле якога ўся рэчаіснасць з’яўляецца толькі адбіткам нашай свядомасці.
[Грэч. psychē — душа і monos — адзін.]
псіхамато́рны, ‑ая, ‑ае.
псіхаметры́чны, ‑ая, ‑ае.