разва́рысты, ‑ая, ‑ае.
Які добра разварваецца. Разварыстая фасоля. □ Мо праз паўгадзіны я .. сядзеў за сталом і еў з кіслым малаком сопкую, разварыстую бульбу. Сачанка. Спехам праглынуўшы разварыстую бульбу з агуркамі, якую падала на стол гаспадыня, мы падзякавалі як маглі і пакінулі гасцінную хату. Чыгрынаў.
развары́цца, ‑варыцца; зак.
Рассыпацца, разваліцца пры варцы. Курыца разварылася. Гарох разварыўся. □ На стале, у густым воблаку пары — белая, сопкая бульба. Яна разварылася так, што, здаецца, вось-вось рассыплецца на кавалкі. Палтаран.
развары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., каго-што.
Варачы, давесці да празмернай мяккасці. Разварыць мяса. // безас. перан. Разм. Прывесці ў расслаблены стан; размарыць. — Разварыла... З марозу прыйшоўшы, яшчэ быў як чалавек. Пташнікаў.
развар’ява́ны, ‑ая, ‑ае.
Які развар’яваўся; раз’юшаны. Сапраўды, гэты развар’яваны натоўп рыхтаваўся спаліць танк. Грамовіч.
развар’ява́цца, ‑вар’ююся, ‑вар’юешся, ‑вар’юецца; зак.
Разм. Павесці сябе падобна вар’яту; раскрычацца. Часта льга было пачуць, як жанчыны крычаць на дзяцей: — Чаго вы развар’яваліся, як Пархвен каля пеўня! Чорны.
разваява́цца, ‑ваююся, ‑ваюешся, ‑ваюецца; зак.
Разм. Пачаць бурна праяўляць раздражненне, абурэнне, гнеў. — Ну, ты там... Разваявалася!.. — крыкнуў .. [Андрэй] яшчэ. Так любога ўходаеш. Пташнікаў.
развед...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам а) «разведвальны», напрыклад: разведбатальён, разведгрупа, разведсамалёт; б) «разведка», напрыклад: разведданыя, разведзводка.
разве́даны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад разведаць.
разве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. а таксама пра каго-што, аб кім-чым і з дадан. сказам. Распытваючы, назіраючы, дазнацца пра што‑н. — Я адзін пайду, — ціхім голасам сказаў Грышка, — я як бачыш аб усім разведаю... Чарот. Гаспадару кватэры даручылі разведаць, калі будзе аперацыя. Чорны. // Здабыць звесткі аб праціўніку і занятай ім мясцовасці. Чарговым заданнем, якое даў Далідовічу камандзір атрада, было разведаць гарнізон у вёсцы Гаць. Шахавец. Між тым праціўнік дакладна разведаў абаронныя лініі падраздзяленняў і ўвёў у бой мінамёты. Кулакоўскі.
2. Зрабіць абследаванне чаго‑н. са спецыяльнай мэтай. Разведаць дарогу. □ [Вадзім:] — Слухай, Мікола, паехалі сёння ноччу рыбу паловім. Я вазьму маторку, заеду да цябе. Я тут разведаў добрыя мясціны. Гаўрылкін. // Знайсці, адшукаць (залежы, радовішча чаго‑н.) у выніку спецыяльнага даследавання. Разведаць запасы калійнай солі.
разве́дачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да разведкі (у 2 знач.). Разведачнае бурэнне. Разведачныя работы.
2. Які займаецца разведкай. Разведачная партыя. Разведачнае судна. Разведачная група.